Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову
На мыццё
Д19-810.1
Зроблена
ў Мінску

Сінтэтычны непрамакальны мяшок. Для захоўвання і перавозкі бруднай вопраткі альбо абутку.

Замест запэцканых шмотак вы будзеце бачыць яскравую, стылёвую рэч, якую прыемна ўзяць у рукі.

Гэта адмысловая прапанова для тых, хто не любіць поліэтыленавыя пакункі, якія пачварна шамацяць і часцяком пэцкаюць усё, што можна!

Памер:
Колер:
9,80 б.р.
Купіць у адзін клік
Зносастойкі
Ёмісты
Воданепрымальная тканіна

Набыткі можна забраць самастойна альбо замовіць дастаўку.

Кур’ер прывязе замову за 7,5 рублёў. Набытак даражэй за 75 рублёў даставім па Мінску бясплатна. Калі замовіць да абеду, прывядзем у той самы дзень, калі пазней — то на наступны працоўны.

Падрабязнасці на гэтай старонцы.

 

Не трэба змагацца за чысціню, трэба слушна захоўваць рэчы!

Калі вы лічыце за лепшае бачыць прыгажосць і парадак ва ўсім, нават калі вядзецца пра тое, каб запакаваць свае рэчы не першае свежасці, то вы звярнуліся туды, куды трэба. Вас пацешаць якасныя схаваныя швы, зіхатлівыя высакародныя колеры нашага вырабу.

Шчыльны, дужы матузок зацягне гарлавіну мяшка.

А «вушкі» з бакоў дадуць магчымасць хутка ізноў усё дастаць.

Адмысловая маркіроўка адрозніць «На мыццё» ад астатніх мяшкоў.

«На мыццё» вытрымае пральную машыну і хутка высахне. Спатрэбіцца і ў вандроўках, і дома. Дазволіць прывесці да ладу рэчы ў валізцы, шафе ці ванным пакоі.

Гэта выдатны варыянт для тых, каму неабходна насіць з сабою зменны абутак. Актыўныя людзі знойдуць «На мыццё» ідэальным рашэннем: нарэшце яны маюць, куды скласці свае рэчы, вільготныя пасля трэніроўкі.

Тавары-кампаньёны