Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову
Эс-Эм-Эль
Д19-807.2
Зроблена
ў Мінску

Набор з трох мяшкоў рознага памеру для вопраткі, абутку ды іншых рэчаў. Водаўстойлівая надзейная тканіна.

Гэта адмысловая прапанова для тых, хто не любіць поліэтыленавыя пакункі, якія пачварна шамацяць і часцяком пэцкаюць усё, што можна!

«Эс-эм-эль» ідэальны, каб прывесці да ладу рэчы ў валізцы ці шафе.

Памер:
Колер:
17,40 б.р.
Купіць у адзін клік
Зносастойкія
Ёмістыя
Непрамакальныя

Набыткі можна забраць самастойна альбо замовіць дастаўку.

Кур’ер прывязе замову за 7,5 рублёў. Набытак даражэй за 75 рублёў даставім па Мінску бясплатна. Калі замовіць да абеду, прывядзем у той самы дзень, калі пазней — то на наступны працоўны.

Падрабязнасці на гэтай старонцы.

 

Эс-эм-эль. Абяры памер і колер на свой густ!

Нам часта карціць ізаляваць у шафе ці валізцы нейкія рэчы.

Ну, хай гэта будзе нясвежая бялізна ці шкарпэткі — і вы катэгарычна супраць таго, каб яны выпадкова трапіліся на вочы вашага суседа ў гатэлі.

А можа ў камандзіроўцы вы трапілі ў бруд? Тады вы проста запакуеце абрынданыя чаравікі ў прыдатны мяшок «Эс-эм-эль». Наглуха ізалюйце абутак пры дапамозе надзейнай маланкі і прывязіце яго дахаты, не запэцкаўшы і не насыціўшы пахам бруду іншыя рэчы.

Альбо можна пасартаваць швэдры, цішоткі і шкарпэткі па розных пакунках, тым больш што мы прапануем рознакаляровыя рашэнні. І выразны парадак у шафе прынясе вам задавальненне.

Каб можна было зручна расшпільваць-зашпільваць маланку, тут прадугледжаныя адмысловыя трывалыя «вушкі».

«Эс-эм-эль» ідэальны, каб прывесці да ладу рэчы ў валізцы ці шафе.

Тавары-кампаньёны