Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову
Няма чаго таіць
Д14-806.11
Зроблена
ў Мінску

Празрыстая торбачка-пенал для рознае драбязы. Зграбная, даўгавечная, ёмістая. Не змакае ды не працякае.

Тоўсты мяккі пластык, схаваныя швы.

Незаменная ў басейне, душы, лазні, на пляжы. Зручная ў вандроўках і дома.

Два памеры.

Памер:
Колер:
8,30 б.р.
Купіць у адзін клік
Празрыстая
Ёмістая
Непрамакальная

Набыткі можна забраць самастойна альбо замовіць дастаўку.

Кур’ер прывязе замову за 7,5 рублёў. Набытак даражэй за 75 рублёў даставім па Мінску бясплатна. Калі замовіць да абеду, прывядзем у той самы дзень, калі пазней — то на наступны працоўны.

Падрабязнасці на гэтай старонцы.

 

Каб усё было на вачах, не зводзь вачэй!

Як часта мы не памятаем, куды падзелі нейкую дробную, але штодня патрэбную рэч?! Мы ведаем, як захаваць вашы нервы. Пакладзіце гэтую штучку ў нашу празрыстую торбачку-пенал.

«Няма чаго таіць» дапаможа вам за секунды выявіць тую ж пілку для пазногцяў ці шчотачку для брытвы.

Схавайце ў касметычку тыя дробязі, што баяцца вільгаці. Торбачка-пенал абароніць ад трапляння кропель вады нават «ранімыя» гаджэты.

Пасля плавання ў басейне ці вадаёме пакладзіце мокры купальны касцюм у нашу касметычку. Будзьце ўпэўненыя — трапіўшы дахаты, вы не выявіце гразкага балота ва ўласнай сумцы.

Касметычка мае адмысловыя «вушкі» на канцах якаснай маланкі, яны робяць расшпільванне-зашпільванне больш простым.

Тавары-кампаньёны