Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову
Далёка-далёка
Д14-811.4
Зроблена
ў Мінску

Дарожны гаманец вандроўніка бездакорны для штодзённага карыстання.

Страхоўкі, квіткі на цягнік ці пасадкавыя на самалёт, пластыкавыя карткі, купюры і манеты можна зручна раскласці па некалькіх аддзяленнях.

Адсекі для пашпарта, пластыкавых картак і вялікая кішэня на маланцы дапамогуць навесці парадак у дакументах і трымаць усё пад рукою.

Памер:
Колер:
27,10 б.р.
Купіць у адзін клік
Мяккі
Трымае форму
Ёмісты

Набыткі можна забраць самастойна альбо замовіць дастаўку.

Кур’ер прывязе замову за 7,5 рублёў. Набытак даражэй за 75 рублёў даставім па Мінску бясплатна. Калі замовіць да абеду, прывядзем у той самы дзень, калі пазней — то на наступны працоўны.

Падрабязнасці на гэтай старонцы.

 

Дакументы ў парадку, усё на відавоку

Бестселер «Самае маё» — дарожны гаманец «Далёка-далёка» — выпускаецца ў пяці колерах: бірузовы, бруснічны чырвоны, папялісты шэры, далікатны бэжавы і графітавы чорны.

Мы спраектавалі гаманец, у якім хопіць месца паперам звычайнага падарожнага фармату. Для квітка на цягнік, пашпарта, пластыкавых картак ці пасадкавых талонаў — сваё аддзяленне.

Павесьце на адмысловую пяцельку асадку ці аловак, якіх часам так не хапае ў патрэбны момант. Асабліва важныя паперы зашпіліце ў аддзяленні на маланцы. Эластычная пятля фіксуе дакументніцу ў зашпіленым стане.

Выглядае, што захоўваць дакументы ў парадку цяпер значна прасцей.

Тавары-кампаньёны