Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову
Падстаўляй кішэнь
Д14-809.9
Зроблена
ў Мінску

Паясная торбачка-арганайзер на трывалым рэгулюемым рэмені. Складзі сюды ўсю сваю драбязу ды выпраўляйся на шпацыр.

Адмысловая зашпілька дазволіць імгненна зняць торбачку. Мяккая ўнутраная перагародка. Водаўстойлівая тканіна. Кампактная і ёмістая.

Простая і функцыянальная. Пасуе як дзецям, так і прафесійным спартоўцам.

Памер:
Колер:
11,20 б.р.
Купіць у адзін клік
Лёгкая
Воданепрымальная тканіна
Мяккая

Набыткі можна забраць самастойна альбо замовіць дастаўку.

Кур’ер прывязе замову за 7,5 рублёў. Набытак даражэй за 75 рублёў даставім па Мінску бясплатна. Калі замовіць да абеду, прывядзем у той самы дзень, калі пазней — то на наступны працоўны.

Падрабязнасці на гэтай старонцы.

 

Давай-ка на пояс і пагуляй-ка!

Вы актыўны і рухавы чалавек? Не любіце, калі брынкаюць раздзьмутыя кішэні? Не ведаеце, куды пакласці свой бясцэнны гаджэт? Тады наша паясная торбачка дакладна прыйдзецца вам даспадобы.

Кампактная і бязважкая, яна дасць вам магчымасць вызваліць рукі падчас адпачынку ці на працы, у метро ці на масавым мерапрыемстве.

Мяккая перагародка абароніць крохкія рэчы ад трэння і ціску, ізалюе іх ад ключоў ды іншых падобных прадметаў.

Надзейная маланка забяспечыць лёгкі доступ да тэлефона, навушнікаў, а таксама да пратэінавага батончыка ці шакаладкі, што вы прыпаслі на выпадак раптоўнага пачуцця голаду.

Простая і яскравая, яна выдатна пасуе дзеткам. А якасная зашпілька на поясе ніколі не зламаецца ў руках.

Тавары-кампаньёны