Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову
Мая чароўнасць
Д14-805.71
Зроблена
ў Мінску

Торбачка-пенал для рознае драбязы. Далікатны фетр прывядзе вас у захапленне.

«Мая чароўнасць» — лёгкае, невялічкае, але ве-е-ельмі ёмістае!

Даўгавечная, не патрабуе адмысловага дагляду. Вы можаце ўкінуць «Маю чароўнасць» ў пральную машыну, і яна не згубіць ані колер, ані форму.

Два памеры.

Памер:
Колер:
13,80 б.р.
Купіць у адзін клік
Мяккая
Ёмістая
Трымае форму

Набыткі можна забраць самастойна альбо замовіць дастаўку.

Кур’ер прывязе замову за 7,5 рублёў. Набытак даражэй за 75 рублёў даставім па Мінску бясплатна. Калі замовіць да абеду, прывядзем у той самы дзень, калі пазней — то на наступны працоўны.

Падрабязнасці на гэтай старонцы.

 

Мая чароўнасць, як я раней жыў без цябе?!

«Мая чароўнасць» — гэта тая рэч, якую хочацца ўзяць, патармасіць, прыціснуць да грудзёў. Тактыльныя эмоцыі гарантаваныя! А ж бо прыемныя адчуванні патрэбныя кожнаму з нас.

Якасны фетр лашчыць скуру і разам з тым выдатна трымае форму. Вы можаце хоць катком змяць «Маю чароўнасць», ды яно адразу адновіць свой выгляд. І мінімальная колькасць швоў не зашкодзіць гэтаму.

Пенал мае якасную маланку-трактар. Адмысловыя «вушкі» з бакоў зробяць расшпільванне зручным і простым нават для слабенькіх дзіцячых ручак.

Складзіце ў «Маю чароўнасць» ўсё, што вас цешыць і ў чым маеце патрэбу. Біжутэрыя, касметыка, алоўкі, любыя дробязі ці далікатныя штучкі — усё гэта будзе прыемна даставаць некранутым з вашае стылёвае торбачкі.

Тавары-кампаньёны