Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову
На мыццё
Д19-808.8
Зроблена
ў Мінску

Шчыльны мяшок з бавоўны для бялізны ці вопраткі з зашпільным матузком.

Якасная бязь і схаваныя швы кажуць самі за сябе — у гэты мяшок вы можаце скласці нават далікатную бялізну.

Гэта адмысловая прапанова для тых, хто не любіць поліэтыленавыя пакункі, якія пачварна шамацяць і часцяком пэцкаюць усё, што можна!

Памер:
Колер:
9,80 б.р.
Купіць у адзін клік
Натуральная тканіна
Ёмісты
Зносастойкі

Набыткі можна забраць самастойна альбо замовіць дастаўку.

Кур’ер прывязе замову за 7,5 рублёў. Набытак даражэй за 75 рублёў даставім па Мінску бясплатна. Калі замовіць да абеду, прывядзем у той самы дзень, калі пазней — то на наступны працоўны.

Падрабязнасці на гэтай старонцы.

 

«На мыццё» — сінонім далікатнасці і свежасці

Ёмісты мяшок «На мыццё» займае на дзіва мала месца.

Тканіна дыхае. Пераносіць мыццё ў машынцы, не губляе колер і ўстойлівая да зносу.

Шчыльны, дужы матузок зацягне гарлавіну мяшка.

А «вушкі» з бакоў дадуць магчымасць хутка ізноў усё дастаць.

«На мыццё» спатрэбіцца і ў вандроўках, і дома. Дазволіць прывесці да ладу рэчы ў валізцы, шафе ці ванным пакоі.

Тавары-кампаньёны