Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову
Салодкіх сноў
П02-901.4
Зроблена
ў Мінску

Тоўсты матрац памерам 65 на 75 сантыметраў напоўнены мяккім і пругкім сінтэпухам. Здымныя чахлы з бавоўны лёгка змяніць або памыць.

Памер:
Колер:
58,30 б.р.
Купіць у адзін клік
Цёплае
Лёгкае
Натуральнае
Зносастойкае
Камбінуецца

Набыткі можна забраць самастойна альбо замовіць дастаўку.

Кур’ер прывязе замову за 7,5 рублёў. Набытак даражэй за 75 рублёў даставім па Мінску бясплатна. Калі замовіць да абеду, прывядзем у той самы дзень, калі пазней — то на наступны працоўны.

Падрабязнасці на гэтай старонцы.

 

Салодкіх сноў на мяккай пярыне, дружа!

Хочаце, каб гадаванец адпачываў з камфортам? Матрац «Салодкіх сноў» — слушнае рашэнне! Пярына вялікага памеру — 65 на 75 см, — і вельмі тоўстая.

Як лёгка мыць і сушыць спальныя месцы для гадаванцаў? Наш адказ — здымны чахол-навалочка двух відаў: з маланкай і без маланкі. Для камфорту ўлюбёнца верхняя частка чахла зробленая з чыстай бавоўны, а для вашага — зносаўстойлівая сінтэтычная ніжняя частка, якая лёгка мыецца і хутка сохне.

Проста здыміце чахол, закіньце ў пральную машыну, высушыце на любой паверхні — і ляжанка вашага сабакі зноў чыстая.

Унутраная падушка матраца пашытая з трывалай тэхнічнай бавоўны і напоўненая сінтэпухам. Таму матрац «Салодкіх сноў» не толькі вельмі мяккі і зручны, але і выдатна трымае форму.

Матрац «Салодкіх сноў» спалучаецца з іншымі рэчамі брэнда, як і ўсе нашы прадукты для сабак.

А яшчэ матрац умее павялічвацца: для гэтага проста прышпіліце другі такі ж. На ляжанцы памерам 130 х 70 см з камфортам размесціцца нават нямецкі дог.

Для выездаў на лецішча ці пікнік прышпіліце непрамакальны дыванок «Сухі хвост».

Паверце, ваш сябра скажа  вам дзякуй, гаспадар!  гаў-гаў!

Тавары-кампаньёны