Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову
Цёплы нос
П19-803.2
Зроблена
ў Мінску

Цёплая падшываная коўдрачка для сабак, котак і вашых каленяў. Для пікніка, паездак і хатняга ўжытку.

Падабаецца вялікі памер? Купіце дзьве коўдрачкі і злучыце іх маланкаю.

Прышпіліўшы маланкаю непрамакальны матрац «Сухі хвост», вы атрымаеце сабачы спальнік «Сабальнік».

Памер:
Колер:
32,50 б.р.
Купіць у адзін клік
Цёплая
Лёгкая
Воданепрымальная
Натуральная
Зносастойкая
Камбінуецца

Набыткі можна забраць самастойна альбо замовіць дастаўку.

Кур’ер прывязе замову за 7,5 рублёў. Набытак даражэй за 75 рублёў даставім па Мінску бясплатна. Калі замовіць да абеду, прывядзем у той самы дзень, калі пазней — то на наступны працоўны.

Падрабязнасці на гэтай старонцы.

 

Коўдрачка сагрэе і прастылага сабаку з цёплым носам, і схаладалага гаспадара з ледзяным

У вашага сабакі цёплы нос? Магчыма, ён застудзіўся! Паклапаціцеся пра гадаванца, прыкрыйце яго коўдрачкай.

Коўдрачка лёгкая, але цёплая, на сінтэпоне. Калі раптам халодна зробіцца гаспадару — ад прастуды будзе выратаваны і ён!

Хавацца ў ім прыемна — на ўнутраны бок нашытая бавоўна.

Не бойцеся бруду — коўдрачка вытрымае мыццё ў машынцы. Яна не баіцца інтэнсіўнага карыстання.

Пакіньце коўдрачку ў аўто — яна ўратуе ад дрыжыкаў вашага адчувальнага да холаду пасажыра. А калі бярэце «Цёплы нос» дахаты, пакладзіце яго ў торбу-трансформер «Усё сваё», у якую (пры жаданні) улезе і ваш гадаванец.

Тавары-кампаньёны