Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову
Чыстае сумленне
П14-802.13
Зроблена
ў Мінску

Мініяцюрная торбачка-арганайзер, адначасова кампактная ды ёмістая. Не прапускае і не накоплівае вільгаць.

Калі выводзіце сабаку на шпацыр, складзіце ў торбачку неабходную дробязь (пакункі, ласункі, ключы), і парадак у кішэнях вам забяспечаны.

А калі кішэняў у вас няма, то без «Чыстага сумлення» вам дакладна не абысціся.

Памер:
Колер:
9,70 б.р.
Купіць у адзін клік
Не змакае
Зносастойкая
Не ўцягвае пахі

Набыткі можна забраць самастойна альбо замовіць дастаўку.

Кур’ер прывязе замову за 7,5 рублёў. Набытак даражэй за 75 рублёў даставім па Мінску бясплатна. Калі замовіць да абеду, прывядзем у той самы дзень, калі пазней — то на наступны працоўны.

Падрабязнасці на гэтай старонцы.

 

«Чыстае сумленне» — гэта патайнік, дзе вы можаце хаваць розныя дробязі для сябе і вашага гадаванца.

Часам сабака так энергічна выцягвае нас на шпацыр, што мы похапкам забываемся ўзяць і ягоныя цацкі, і смачнасці, і, тым больш, гігіенічныя пакеты, якія так неабходныя ў мегаполісе.

Пры дапамозе «Чыстага сумлення» вы вырашыце гэтую праблему. Складзіце туды ўсё, што можа вам спатрэбіцца падчас шпацыру з вашым улюбёнцам. Так вы заашчадзіце і час збораў на выправу, і свае нервы — таму што не трэба будзе мітусіцца, ліхаманкава згадваючы, што яшчэ трэба ўзяць.

Прышпіліўшы торбачку да рулеткі ці ланцужка, вам больш не трэба будзе клапаціцца пра тое, куды пакласці ключы перад выхадам. Ясная справа — у «Чыстае сумленне»!

Сюды ўвойдуць не толькі дробныя цацкі, але й асабісты тэлефон вашага ўлюбёнца, калі вы раптам вырашыце яго прыдбаць. А маланка, што расшпільваецца з дапамогаю двух «бегункоў», дазволіць вам хутка выцягнуць гаджэт, які нецярпліва звоніць.

Тавары-кампаньёны