Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову
Сухі хвост
П19-803.12
Зроблена
ў Мінску

Непрамакальны матрац. Для людзей і жывёлаў. Для пікніка, паездак і дома.

Аддаеце перавагу вялікаму памеру? Прыдбайце два матрацы і злучыце іх маланкаю.

Прышпіліўшы яшчэ і коўдрачку «Цёплы нос», атрымаеце сабачы спальнік «Сабальнік».

Памер:
Колер:
33,10 б.р.
Купіць у адзін клік
Не змакае
Натуральны
Зносастойкі
Камбінуецца

Набыткі можна забраць самастойна альбо замовіць дастаўку.

Кур’ер прывязе замову за 7,5 рублёў. Набытак даражэй за 75 рублёў даставім па Мінску бясплатна. Калі замовіць да абеду, прывядзем у той самы дзень, калі пазней — то на наступны працоўны.

Падрабязнасці на гэтай старонцы.

 

З намі вы не сядзеце ў лужыну! «Сухі хвост» выратуе вашу рэпутацыю

Ніжняя частка матраца не змокне ні пры якіх абставінах. І вы, і ваш гадаванец абароненыя ад бруду і вільгаці, куды б вас лёс не завёў. А што можа быць важней за сухі хвост пасля актыўна праведзенага дня?

Вам абодвум спадабаецца валяцца на бавоўне, што нашытая на верхнюю частку матраца.

Можаце асабліва не шкадаваць матрац, ён не патрабуе нейкага асаблівага экстра-дагляду. Вытрымае мыццё ў машынцы.

Не трэба шукаць месца для захоўвання матраца — можаце пакінуць яго ў аўто, ён забяспечыць чысціню салона і багажніка.

Для пераноскі матраца ідэальна пасуе торба-трансформер «Усё сваё», у якую (пры жаданні) улезе і ваш гадаванец.

Тавары-кампаньёны