Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову
З намі пёс XL
П02-800.6
Зроблена
ў Мінску

Вялікі водаўстойлівы аўтагамак для вялікіх сабак ці буйных грузаў. Ад дзвярэй да дзвярэй аўто.

Утрымлівае да 5 літраў вады й бруду. Не ўцягвае пахі, не назапашвае поўсць — салон аўто надзейна абаронены ад смецця.

Хутка трансфармуецца ў адзінарны. Дзве мадэлі: з шэрым дном і з чырвоным.

Адмысловы спальнік «Сабальнік» — добры дадатак да гамака.

Памер:
Колер:
136,50 б.р.
Купіць у адзін клік
Не змакае
Не ўцягвае пахі
Трансфармуецца
Камбінуецца
Кампактны

Набыткі можна забраць самастойна альбо замовіць дастаўку.

Кур’ер прывязе замову за 7,5 рублёў. Набытак даражэй за 75 рублёў даставім па Мінску бясплатна. Калі замовіць да абеду, прывядзем у той самы дзень, калі пазней — то на наступны працоўны.

Падрабязнасці на гэтай старонцы.

 

Мара — чысты салон. Аўтагамак не дазволіць развесці бруд

Аўтагамак — гэта такая рэч, якая можа спатрэбіцца кожнаму ўладальніку аўто. Нават калі вы не возіце брудныя грузы, прынамсі раз у жыцці вам давядзецца перавезці кагосьці, хто трапіў пад дождж, альбо проста спадарожніка ў вопратцы сумнеўнай чысціні. У такім выпадку проста распастрыце гамак, ці то на адно сядзенне, ці то на два, і можаце не хвалявацца за чысціню свайго салона.

Напэўна, не кожны можа проста паверыць на слова, што наш гамак непрамакальны. Мы ўпэўненыя ў якасці маркі «Самае маё»: спакойна ўліваем у аўтагамак некалькі літраў вады.

Не ўцягваецца ані кроплі!

Шырыня адзінарнага аўтагамака 130 см, глыбіня 45 см, вышыня бакавых сценак 45+ см. У такім гамаку лёгка схаваецца цэлая каманда персанажаў беларускіх казак.

Для пашыўкі дна мы выкарысталі тэнтавую тканіну, якой звычайна ўкрываюць грузавікі.

Трываласць дна і бакавінаў такая, што нават калі вы запусціце ў гамак пару дзікаватых котак і яны паб’юцца, то нават і тады яны не парвуць тканіну. Наш зносастойкі гамак праслужыць доўгі час.

Аўтагамак не патрабуе асаблівага дагляду і адмысловае чысткі, яго можна проста спаласнуць і высушыць.

Гамак «З намі пёс XL» не смярдзіць! Праверана. Ён абсалютна дакладна не ўцягвае непрыемныя пахі. І не назапашвае поўсць — усё лёгка стрэсці.

Фіксуецца ў салоне пры дапамозе петляў, што накідваюцца на пярэдні і задні падгалоўнікі. Надзейная японская фурнітура фіксуе выраб на сядзенні. Цвёрдыя планкі фіксуюць борцікі, таму аўтагамак трымае форму і, такім чынам, абараняе жывёліну.

У гамаку прадугледжаная адмысловая сістэма для рэменю бяспекі. Гэта дадатковая ўмова бяспекі і жывёліны, і кіроўцы, асабліва калі ён падарожнічае адзін.

Схаваныя швы і фурнітура гарантуюць, што ваш гадаванец нічога не адгрызе, не раскудлаціць і не праглыне.

Аўтагамак «З намі пёс» просты ў карыстанні і даўгавечны. Але нават калі ў выніку экстрэмальнага карыстання нейкая частка пашкодзіцца, вам не трэба купляць новы гамак. Вы можаце прыдбаць дадатковую дэталь «Плюс-мінус».

У складзеным стане ён не займае шмат месца і важыць крыху болей за два з паловай кілаграмы. Яго можна ідэальна спакаваць у торбу-трансформер «Усё сваё».

Тавары-кампаньёны