Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову
З намі пёс Lite
П19-905.3
Зроблена
ў Мінску

Лёгкі водаўстойлівы аўтагамак для паездак з гадаванцамі любых памераў.

Памер:
Колер:
28,60 б.р.
Купіць у адзін клік
Не змакае
Не ўцягвае пахі
Трансфармуецца
Кампактны

Набыткі можна забраць самастойна альбо замовіць дастаўку.

Кур’ер прывязе замову за 7,5 рублёў. Набытак даражэй за 75 рублёў даставім па Мінску бясплатна. Калі замовіць да абеду, прывядзем у той самы дзень, калі пазней — то на наступны працоўны.

Падрабязнасці на гэтай старонцы.

 

Вазіць любімага сябра ў аўто — лёгка!

Вы маеце паехаць з сабакам да сяброў, ветэрынара, на лецішча? Нават калі вы едзеце ў таксоўцы, у арэндным аўто ці на машыне сяброў, сядзенні чужой машыны застануцца чыстымі.

Як? Мы прыдумалі і выпусцілі адмысловую штуку – лёгкі гамак «З намі пёс Lite».

Водаўстойлівы «З намі пёс Lite» просты ў выкарыстанні і даўгавечны. Японскія спражкі-зашчэпкі, трывалы матэрыял гамака і падвойнае дно вытрымаюць вагу нават буйнога сабакі. Пратэставана!

З нашым аўтагамаком салон аўто заўсёды застанецца чыстым. Ён лёгка ўсталёўваецца ў салоне любога аўто і гэтак жа лёгка складваецца ў зручную торбачку.

Сумачку для захоўвання мы прышылі — так яна дакладна не згубіцца і будзе заўсёды пад рукой.

Лёгкі гамак — выдатнае рашэнне для паездак на таксоўцы і ў машыне сяброў, калі вы знаходзіцеся побач з улюбёнцам. «З намі пёс Lite» дакладна прыйдзецца  вам па душы!

Як і ўсе тавары «Самае маё», гамак «З намі пёс Lite» распрацаваны і пашыты ў Мінску — сабачнікам для сабачнікаў.

Тавары-кампаньёны