Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову
Усё сваё
П19-804.2
Зроблена
ў Мінску

Торба-трансформер. Супертрывалая тканіна, асаблівы крой. Ручкі са стропаў прашытыя кругам. Адмыслова для пераноскі цяжкіх аб’ёмных рэчаў.

Бескаркасная, складная. 

У складзеным выглядзе ўвойдзе ў кішэню курткі ці бардачок аўто.

Памер:
Колер:
15,30 б.р.
Купіць у адзін клік
Лёгкая
Складная /кампактная
Воданепрымальная тканіна
Зносастойкая тканіна
Дужыя ручкі

Набыткі можна забраць самастойна альбо замовіць дастаўку.

Кур’ер прывязе замову за 7,5 рублёў. Набытак даражэй за 75 рублёў даставім па Мінску бясплатна. Калі замовіць да абеду, прывядзем у той самы дзень, калі пазней — то на наступны працоўны.

Падрабязнасці на гэтай старонцы.

 

Усё сваё бяру з сабой

Кожны відалы вандроўнік хаця б раз у жыцці марыў пра беспамерную торбу. Ну, каб улазіў груз памерам з якога вялікага эрдэльтэр’ера!

У не такія далёкія 90-я гады падобныя торбы называлі «марай акупанта».

Але ў тыя дзіўныя 90-я быў відавочны дэфіцыт трывалых торбаў. Шмат хто зазнаў тады бяды, калі ў самы няўдалы момант у цяжка нагружанай торбы адрывалася ручка. З нашым вырабам вы застрахаваныя ад падобных здарэнняў! Торба пашытая з трывалай плашчовай зносастойкай тканіны.

Маючы набор рознакаляровых торбаў «Усё сваё», вы лёгка навядзеце бляск і прыгажосць у кладоўцы, на гаўбцы ці багажніку аўто.

А пустую торбу вы лёгка можаце трансфармаваць у міні-падушку, якую для зручнасці паездкі ў аўто можна падкласці пад паясніцу ці шыю. Альбо проста запіхаць у заплечнік.

Тавары-кампаньёны