Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову
Смачна есці
П14-801.3
Зроблена
ў Мінску

Літровая сабачая міска. Складная, бескаркасная. Трывалая і даўгавечная. Трымае вадкасць і форму.

Пры дапамозе карабінчыка міска прышпільваецца да пояса, ланцужка, сумкі, заплечніка. Прыгожая і яскравая, яна заўсёды на вачах і пад рукою, таму не дасць вам забыцца на тое, што прыйшоў час напаіць-накарміць вашага гадаванца.

Незаменная ў вандроўках, кароткіх ці доўгіх.

Памер:
Колер:
6,90 б.р.
Купіць у адзін клік
Не змакае
Лёгкая
Складная
Не ўцягвае пахі
Трывалая

Набыткі можна забраць самастойна альбо замовіць дастаўку.

Кур’ер прывязе замову за 7,5 рублёў. Набытак даражэй за 75 рублёў даставім па Мінску бясплатна. Калі замовіць да абеду, прывядзем у той самы дзень, калі пазней — то на наступны працоўны.

Падрабязнасці на гэтай старонцы.

 

Дзе ежа? А вада?

Дай пад’есці ды папіць, і не скнарнічай — краёў хіба не бачыш?

Пажадайце сабаку «Смачна есці» — вашыя адносіны з чатырохногім сябрам зробяцца ярчэйшымі.

Ваш гадаванец, нагойсаўшыся на волі, уключае гіпнатычныя здольнасці. Як тут стрымацца?! Адшпільвай, гаспадар, міску ад заплечніка.

Наша міска дазваляе накарміць любога пражэрлівага гадунца. Вы здзівіцеся, што такая мяккая ёмістасць мае такія высокія борцікі — устане пачак запалак!

Дарэчы, калі вашай кампаніі прыйшла раптам думка выпіць шампанскага, а фужэры вы — на го́ра! — пакінулі дома, не засмучайцеся. Спаласніце міску (а мыецца яна лёгка) і смела ўлівайце шампанскае, акурат бутэлька ўлезе!

Калі ж, назабаўляўшыся, вам захочацца зрабіць незвычайнае фота, то вось вам ідэя. Выкарыстайце яскравыя, стракатыя міскі як цюбецейкі! І стылёвы здымак з усходнім каларытам вам забяспечаны.

Затым вы лёгка складзяце міску і запіхаеце яе ў любую кішэню.

Альбо можаце ізноў прышпіліць міску карабінчыкам да паклажы, так вы зэканоміце месца ў багажы, а таксама пазбавіцеся клопату шукаць потым міску па ўсіх кутах.

Тавары-кампаньёны