Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову
Сабальнік
П19-803.12
Зроблена
ў Мінску

Сабачы спальнік: непрамакальны матрац і лёгкая коўдрачка на раздымных маланках.

Папросту павялічваецца ўдвая. Дастаткова далучыць другі матрац і другую коўдрачку. Пры далучэнні другога матраца альбо коўдрачкі ператвараецца ў паўтарачны.

Для дому, паездак у машыне, аўтобусе, цягніку.

Памер:
Колер:
52,30 б.р.
Купіць у адзін клік
Не змакае
Натуральны
Зносастойкі
Камбінуецца
Цёплы
Трансфармуецца

Набыткі можна забраць самастойна альбо замовіць дастаўку.

Кур’ер прывязе замову за 7,5 рублёў. Набытак даражэй за 75 рублёў даставім па Мінску бясплатна. Калі замовіць да абеду, прывядзем у той самы дзень, калі пазней — то на наступны працоўны.

Падрабязнасці на гэтай старонцы.

 

Мерзне хвост?! Уратуе «Сабальнік»!

Калі вы вырашылі выправіцца ў падарожжа, паклапаціцеся аб сваім гадаванцы — каб ён не мерзнуў побач з вамі пад зоркамі.

Упаўзай, дружа! «Сабальнік» прыкрые табе хвост і сагрэе нос.

І твае памеры ці парода зусім не істотныя.

«Сабальнік» хутка павялічваецца ўдвая. Дастаткова далучыць другі матрац «Сухі хвост» і другую коўдрачку «Цёплы нос». Іх можна набыць дадаткова.

Ніжняя частка матраца не змокне ані ў якіх абставінах. Гадаванец абаронены ад бруду і вільгаці. І яму спадабаецца валяцца на бавоўне, што нашытая на ўнутраныя часткі «Сабальніка».

Коўдрачка ўцепленая сінтэпонам. Калі раптам змерзне гаспадар — уратуецца ад застуды і ён!

Вазьміце «Сабальнік» з сабою ў машыну, аўтобус ці цягнік. Ён уратуе і вас, і ўсё наўкол ад брудных лап і поўсці вашага гадаванца.

«Сабальнік» кропля ў кроплю змяшчаецца ў аўтагамак для сабак. Пакладзіце яго на дно гамака, і ваш гадаванец будзе пачуваць сябе яшчэ больш утульна. Калі вы возіце жывёліну на пярэднім сядзенні, то «Сабальнік» яшчэ й затуліць паверхні вашага аўто.

Кіньце «Сабальнік» на падлогу — неістотна, дома вы ці ў гасцях. Вашаму сабаку ў кожным разе будзе спакойна і ўтульна.

Такім чынам, вам не трэба ламаць галаву, дзе захоўваць «Сабальнік» — ён заўжды ў выкарыстанні!

А для пераноскі «Сабальніка» ідэальна прыдасца торба-трансформер «Усё сваё», у якую (пры жаданні) змесціцца нават і сам ваш гадаванец.

«Сабальнік» не патрабуе адмысловага дагляду. Вытрымае мыццё ў пральнай машыне.

«Сабальнік» даўгавечны. Ён пашыты са зносастойкіх тканінаў. Але калі раптам нейкая частка «Сабальніка» ўсё ж выйшла з ладу, вам не давядзецца купляць новы спальнік. Проста дадаткова прыдбайце адсутную частку «Сухі хвост» ці «Цёплы нос».

Тавары-кампаньёны