Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову
На змену
П19-906.М
Зроблена
ў Мінску

Зменны чахол з бавоўны для матраца «Салодкіх сноў». З раздымнымі маланкамі і без.

Памер:
Колер:
17,20 б.р.
Купіць у адзін клік
Натуральнае
Зносастойкае
Камбінуецца
Лёгкае

Набыткі можна забраць самастойна альбо замовіць дастаўку.

Кур’ер прывязе замову за 7,5 рублёў. Набытак даражэй за 75 рублёў даставім па Мінску бясплатна. Калі замовіць да абеду, прывядзем у той самы дзень, калі пазней — то на наступны працоўны.

Падрабязнасці на гэтай старонцы.

 

«На змену» — дадатковы чахол для матраца «Салодкіх сноў»

Запасны чахол-навалачка неабходны на час мыцця камплектнага чахла матраца «Салодкіх сноў». Улюбёнец можа па-ранейшаму адпачываць на ляжанцы, а вы — не турбавацца за чысціню.

Чахол «На змену» выпускаецца ў двух колерах: ірландскі зялёны і крэмава-шакаладны.

Верхняя частка чахла выраблена з чыстай бавоўны — на радасць і дзеля камфорту гадаванца. Трывалае і даўгавечнае дно сінтэтычнае, з паліэстэру.

Мы прадаем чахлы двух відаў: з маланкай і без. «Салодкіх сноў» у чахле з маланкай можна павялічыць у два разы — прышпіліце да яго другі такі ж. На ляжанцы памерам 130 на 75 см з камфортам размесціцца нават нямецкі дог.

Тавары-кампаньёны