Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову

Карпаратыўныя замоўцы і рэкламныя агенцыі — запрашаем, мы гатовыя да супрацоўніцтва.

У «Самае маё» моцная група распрацоўшчыкаў: дызайнераў, канструктараў і тэхнолагаў. Пры неабходнасці мы запрашаем знешніх прафесіяналаў. Зазвычай цыкл вытворчасці — ідэя, прапрацоўка, макеты ў матэрыяле, прататып, серыйны ўзор, — складае месяц-паўтара. Ну і дадайце сюды час на прапрацоўку юрыдычных тонкасцяў і ўзгадненне саміх вырабаў.

Мы можам нанесці лагатып на рэчы з нашага каталогу на любую разумную колькасць. А вось пры распрацоўцы новага вырабу просім рабіць замову мінімум на 2 тысячы рублёў.

Вялікі досвед вырабу партый ад 20 адзінак да 20 тысяч дазваляе гарантаваць як тэрміны выканання кантракта, так і вызначаны кошт.

Тэлефануйце Дзмітрыю +375 (29) 614-25-14 альбо лістуйце на db@samaemae.by