Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову

Талковыя працаўнікі нам заўсёды патрэбныя!

Швачкі-надомніцы, кравецкія брыгады

Толькі індывідуальныя прадпрымальнікі альбо юрыдычныя асобы

Вельмі важны досвед працы з сярэднімі і цяжкімі тканінамі. Асартымент, з якім давядзецца працаваць, глядзіце ў нашым каталогу. Мы патрабуем якасці, гарантыі тэрмінаў, разумнасці запытаў. Гэта — у першую чаргу. Плацім толькі безнаяўным чынам паводле дамовы. Абсталяванне, персанал і месца для працы – вашыя. Транспарт «туды-сюды», пажадана, таксама ваш.

Працы хапае — загрузім. Аплата здзельная, у тэрмін.

Тэлефануйце Дзмітрыю +375 (29) 614-25-14 па буднях з 10:00 да 18:00, а лепей пішыце на db@samaemae.by

 

Рознарабочыя

Досвед працы не патрабуецца. Узрост і пол не прынцыповыя. Афіцыйнае афармленне на працу. Няпоўны працоўны дзень. Аплата здзельная.

Абавязкі:

  • Нарэзка раменнай стужкі, стропа, шнура ды іншых рулонных матэрыялаў;
  • Крэйдаванне на кроі ды іншыя падобныя работы;
  • Чыстка і праверка паводле чэк-спісу гатовых вырабаў, іх пакаванне.

Важна:

  • Дакладнасць, скрупулёзнасць, увага да дробязяў, сумленнасць і адкрытасць.

Тэлефануйце Дзмітрыю +375 (29) 614-25-14 па буднях з 10:00 да 18:00, а лепей пішыце на db@samaemae.by