Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову

Замова, аплата і дастаўка

Праз Інтэрнэт мы прымаем замовы кругласутачна 365 дзён на год.
Званкі прымаем і апрацоўваем па буднях з 10:00 да 19:00
Тэлефон крамы +375 (29) 118-11-22

Афармленне замовы праз і нтэрнэт

Для гэтага на старонцы тавару неабходна выбраць прыдатны памер і колер упадабанай рэчы і націснуць кнопку «Дадаць у кошык». У кошыку можна змяніць колькасць рэчаў альбо ўвогуле выдаліць іх.

Для далейшага афармлення замовы націсніце кнопку — сюрпрыз! — «Аформіць замову». На наступнай старонцы сістэма прапануе вам запоўніць некалькі абавязковых палёў: ваша імя, тэлефон і адрас электроннай пошты. Гэтыя дадзеныя спатрэбяцца для дастаўкі замовы своечасова і ў патрэбнае месца. Аператар крамы або кур’ер могуць патэлефанаваць для ўдакладнення спісу пакупак ці часу дастаўкі. Па электроннай пошце мы прадублюем копію замовы.

Як варыянт, вы можаце ўвесці свой нумар тэлефону ў форму на спасылцы «Купіць у адзін клік». Мы вам ператэлефануем і абмяркуем усё без залішняе пісаніны.

Дастаўка

Ёсць тры варыянты: самавываз, дастаўка кур’ерам і дастаўка поштай.

Варыянты самавывазу

1. Бясплатны з нашага офіса. Мінск, вул. Крапоткіна, 89-20. Будні, з 10:00 да 19:00. Папярэдне тэлефануйце. Аплата наяўнымі.

Тэрмін захоўвання ўкамплектаванае замовы — 5 працоўных дзён, затым адкладзенае павернецца на склад.

2. Самавываз з паштовага аддзялення №16 у Мінску, на вуліцы Старажоўскай, 8. Пошта працуе з 9:00 да 20:00. Аплаціць пакупку можна і наяўнымі, і пластыкавай карткай. У такім выпадку пошта возьме 3 рублі за свае паслугі.

Дастаўка кур’ерам

Мы імкнемся дастаўляць пакупкі ў рэжыме «сёння на сёння». Як правіла, кошт дастаўкі складае 7,50 рублёў. Пры суме замовы 75 рублёў і больш у межах кальцавой дарогі кур’ер прыедзе да вас бясплатна. За межы Мінска і па Беларусі дастаўляем поштай.

Дастаўка поштай

На старонцы афармлення замовы абярыце адпаведны варыянт. Іх два: у бліжэйшае да вас паштовае аддзяленне ці наўпрост дадому, да дзвярэй. Дастаўка «да дзвярэй» крыху даражэйшая. Запоўніце палі, яны ўсе абавязковыя. Кошт дастаўкі сістэма разлічыць аўтаматычна і дадасць яго да кошту пакупкі.

Аплата

Варыянты таксама два: кур’еру наяўнымі альбо пластыкавай карткай. У выпадку наяўнай аплаты ў вас павінен застацца чэк. Яго ўзор глядзіце на здымку вышэй.

Пакупку можна аплаціць карткаю адразу на сайце. Ніжэй тэкст, прыведзены банкам:

Пасля націскання кнопкі «Купіць» вы пяройдзеце на адмысловую абароненую плацежную старонку працэсінгавай сістэмы bePaid.

На плацежнай старонцы будзе пазначаны нумар замовы і сума плацяжу. Для аплаты вам неабходна ўвесці дадзеныя сваёй карткі і пацвердзіць плацеж, націснуўшы кнопку «Аплаціць».

Калі ваша картка падтрымлівае тэхналогію 3-D Secure, сістэма прапануе вам прайсці стандартную аднахвілінную працэдуру праверкі ўладальніка карткі на старонцы вашага банка.

Звяртаем вашу ўвагу, што пасля правядзення плацяжу на пазначаны вамі электронны адрас прыйдзе пацвярджэнне аплаты (электронны чэк, яго ўзор ніжэй). Просім вас захоўваць дадзеныя аплатаў.

Мы прымаем плацяжы па наступных банкаўскіх картках: Visa, Visa Electron, MasterCard, Maestro, Белкарт.

Плацяжы па банкаўскіх картках ажыццяўляюцца праз сістэму электронных плацяжоў bePaid. Плацежная старонка сістэмы bePaid адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі перадачы дадзеных (PCI DSS Level 1). Усе канфідэнцыйныя дадзеныя захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе і з’яўляюцца максімальна ўстойлівымі да ўзлому.

Вяртанне грошай

Вяртанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца на тую ж картку, з якой раней здзяйснялася аплата. Тэрмін паступлення грашовых сродкаў на картку складае ад 3 да 30 дзён з моманту ажыццяўлення вяртання Прадаўцом.

Замена і вяртанне тавару

Пры ўзнікненні гарантыйнага выпадку, наяўнасці прэтэнзіі да якасці ці камплектнасці прыдбанай прадукцыі тэлефануйце Дзмітрыю +375 (29) 614-25-14.

Умовы вяртання і/ці замены тавару рэгламентуюцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 г. N 90-З «Аб абароне правоў спажыўцоў». Вось спасылка на поўны тэкст дакумента.