Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову

Заснаваць паспяховую кампанію і сысці з яе. А што далей?

Летась я паставіў кропку ў адносінах са сваю «былою». Гэта была кампанія, якую я хацеў ператварыць у нешта кшталту «макдональдса», толькі ў шавецкай вытворчасці. Я яе прыдумаў, заснаваў, уклаў неверагодна сілаў, здароўя, энергіі і ідэяў. Там у літаральным сэнсе застаўся «кавалак сэрца».

Але флагман за пару гадоў ператварыўся ў «лавачку каля хаты». Мы праваронілі некалькі ключавых магчымасцяў, аднак дамовіцца з партнёрамі наконт вектару і хуткасці развіцця апынулася немагчымым. І я зразумеў, што прыйшоў час з імі развітацца, валіць адтуль. І ў «голым полі» брацца за ўсё самому, не выпускаючы з-пад увагі аніводзін з накірункаў.

За 13 месяцаў я стварыў і запусціў новы брэнд, на старце дзве лінейкі з 17 прадуктаў. У бліжэйшых планах ёсць яшчэ мінімум з тузін.

Я будую новую кампанію з улікам мінулых памылак і касякоў. За «былой» краем вокам назіраю. Прадукты ў іх засталіся тыя ж самыя, іх распрацоўваў я.

Сыходзячы, я зачыніў за сабой дзверы. Кароткая фаза спустошанасці прайшла. Мара засталася ранейшай. Сілаў — вагон. Ідэі віруюць. Натхненне — круглыя суткі.

Я будую новае жыццё пад назваю «Самае маё».

«We Can Do It!» («Мы гэта можам!») — амерыканскі прапагандысцкі плакат часоў Другой сусветнай вайны, створаны ў 1943 годзе Дж. Говардам Міллерам для кампаніі Westinghouse Electric і прызначаны для ўзмацнення маральнага духу працоўных. Фрагмент пазычаны з сайта 30ansoupresque.com

Што ні дзень
Гамак «З намі пёс Lite»: краш-тэставанне ў палях. Навінка

Што рабіць, калі плануецца паездка з сабакам да сяброў, ветэрынара, да лецішча – ды куды заўгодна! – а ехаць трэба ў таксоўцы, у арэндным аўто ці на машыне сяброў?

Сумленны выкуп – «гамачны» trade-in. Акцыя

Мы выкупім любы аўтагамак, любога вытворцы, у любым стане за 20% кошту, калі вы купіце наш.

Кожнай рэчы — па разынцы. Досвед

Базавыя прынцыпы вытворчасці рэчаў. Першы – у прадукце не павінна быць анічога лішняга, другі – рабі, як для сябе, трэці – у кожным прадукце абавязкова павінна быць разынка, фішка, ключавая канкурэнтная перавага.

Пластыкавае смецце. Пазіцыя

Навокал усё без выключэнняў запакавана. У пластык, паперу, у дрэва. «Зялёныя» прагудзелі вушы: выкарыстанне пластыка – зло, а калі іншых варыянтаў няма, то хай сінтэтыка будзе шматразовай. Бла-бла-бла…

Сказано — сделано

Несколько дней назад на клавиатуре моего компа появилась дополнительная раскладка — беларуская. А сегодня, друзья, с большим удовольствием и особой гордостью я представляю вашему вниманию белорусскоязычную версию нашего сайта.

Узаемасувязь і ўзаемадапаўняльнасць

Існуе некалькі эталонных маркетынгавых стратэгій, але толькі адна выклікае ў мяне захапленне.

Шукаем падрадчыкаў. Надоўга

Агу, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы! Мы вас шукаем. Ад вас патрабуецца: досвед працы з сярэднімі і цяжкімі тканінамі, якасць, тэрміны, разумныя запыты.

Пачатак. 49 і 17

Сёння пачаліся продажы ў нашай Інтэрнэт-краме. Новае ўсё — марка «Самае маё», таварная лінейка, стратэгія прамоцыі, сайт, фотаздымкі і вялікая колькасць іншых дробязяў.