Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову

Сумленны выкуп — «гамачны» trade-in. Акцыя

Мы выкупім любы аўтагамак, любога вытворцы, у любым стане за 20% кошту, калі вы купіце наш. Нават калі вы здасцё адзіночны, а збіраецеся набыць падвойны «З намі пёс» — заліковыя 20% вам гарантаваныя. Тэлефануйце па нумары +375 (29) 118-11-22 ці дашліце ліст на db@samaemae.by, альбо зрабіце замову на сайце і ў каментары да замовы пазначце ўдзел у акцыі «Сумленны выкуп».

Паспрабуйце ў справе гамак «З намі пёс» ды пазбаўцеся старых, ірваных і смярдзючых анучаў!

Чаму мы гэта робім? Жаданне прадаць — так, але не гэта галоўнае. Галоўнае тое, што мы хочам паказаць у справе добры прадукт годнае якасці, функцыянальны ды зручны. Мы, у «Самае маё» — за прыгожы бізнес, для нас істотна атрымліваць не толькі матэрыяльнае, але й эстэтычнае задавальненне.

Цяпер колькі словаў пра гамак «З намі пёс». Раз — мантуецца ў салоне літаральна за секунды з дапамогаю якаснай японскай фурнітуры. Два — не прамакае, на выпрабаваннях мы вылівалі ў яго некалькі літраў вады і спраўдзілі гэта. Тры — пазбавіцца звычайнага бруду і смецця вельмі проста — вытрасці. Чатыры — фішка, на якую мала хто звяртае ўвагу — адсутнасць паху мокрага сабакі. Наш гамак яго не мае, тканіна не ўцягвае пахі. Зусім! Пра пяць, шэсць, сем і гэтак далей — чытайце на гэтай старонке.

Вось, дарэчы, ролік пра тое, наколькі проста і хутка гамак усталёўваецца ў аўто.

Тым, хто здзейсніў неверагоднае і дачытаў да гэтага месца, паведамляем наступнае: паводле паролю «І яшчэ адзін падарунак» ёсць магчымасць — сюрпрыз! — атрымаць пры пакупцы нашага гамака «З намі пёс» яшчэ адзін падарунак на выбар — торбачку «Чыстае сумленне» ці дарожную міску «Смачна есці». Дзякуй вам і поспехаў!

 

Мы з павагаю ставімся да аўтарскіх правоў на выяву чорнай ракеты на жоўтым фоне на галоўнай карцінцы да гэтага допісу. Rocket by LAFS from the Noun Project

 

Што ні дзень
Гамак «З намі пёс Lite»: краш-тэставанне ў палях. Навінка

Што рабіць, калі плануецца паездка з сабакам да сяброў, ветэрынара, да лецішча – ды куды заўгодна! – а ехаць трэба ў таксоўцы, у арэндным аўто ці на машыне сяброў?

Сумленны выкуп – «гамачны» trade-in. Акцыя

Мы выкупім любы аўтагамак, любога вытворцы, у любым стане за 20% кошту, калі вы купіце наш.

Кожнай рэчы — па разынцы. Досвед

Базавыя прынцыпы вытворчасці рэчаў. Першы – у прадукце не павінна быць анічога лішняга, другі – рабі, як для сябе, трэці – у кожным прадукце абавязкова павінна быць разынка, фішка, ключавая канкурэнтная перавага.

Пластыкавае смецце. Пазіцыя

Навокал усё без выключэнняў запакавана. У пластык, паперу, у дрэва. «Зялёныя» прагудзелі вушы: выкарыстанне пластыка – зло, а калі іншых варыянтаў няма, то хай сінтэтыка будзе шматразовай. Бла-бла-бла…

Сказано — сделано

Несколько дней назад на клавиатуре моего компа появилась дополнительная раскладка — беларуская. А сегодня, друзья, с большим удовольствием и особой гордостью я представляю вашему вниманию белорусскоязычную версию нашего сайта.

Узаемасувязь і ўзаемадапаўняльнасць

Існуе некалькі эталонных маркетынгавых стратэгій, але толькі адна выклікае ў мяне захапленне.

Шукаем падрадчыкаў. Надоўга

Агу, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы! Мы вас шукаем. Ад вас патрабуецца: досвед працы з сярэднімі і цяжкімі тканінамі, якасць, тэрміны, разумныя запыты.

Пачатак. 49 і 17

Сёння пачаліся продажы ў нашай Інтэрнэт-краме. Новае ўсё — марка «Самае маё», таварная лінейка, стратэгія прамоцыі, сайт, фотаздымкі і вялікая колькасць іншых дробязяў.