Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову

Дзятва, без вас я б не здолеў скрануць з месца такі гмах як «Самае маё»!

Дзякуй:

  • Жонцы і сыну чмокі за капірайтынг, нэймінг і перыядычны рогат над назвамі.
  • Марыне Клявец за дакладнасць фармуліровак і маркетынгавыя «штукі».
  • Святлане Парамыгінай за тэксты і рэдактарскі талент.
  • Аліне Касель за ўдзел, цярпенне і, – спадзяюся, – разуменне :) Аліна, я так і не патэлефанаваў, даруйце!
  • Алене Галуза за цярпенне і рэдкі канструктарскі талент падхапіць ідэю і рэалізаваць яе ў матэрыяле.
  • Эдварду Качану за здольнасць паводле аднаго брыфу з першага разу зрабіць ваў-лога.
  • Лёшу Навумчыку за гостры погляд, цёплае святло і вялікую матрыцу.
  • Аляксандру і ўсім хлопцам з NO2 за выразнасць у працы, абавязковасць, разумны падыход і працу ўвечар пятніцы.
  • Асобны «дзякуй» Аляксандру Бусько, аўтару выразу «Купляйце беларускае – самае маё!» за ягонае «дабро».
  • Ну і Грышачкіну, майму даўняму сябру – за крыху касавокіх і крыварукіх зваршчыкаў для раскройнага стала і стэлажоў. 

 

Фотаздымак Леанарда Вільгельма Ды Капрыё скапіраваў з гэтага сайта.
Што ні дзень
Гамак «З намі пёс Lite»: краш-тэставанне ў палях. Навінка

Што рабіць, калі плануецца паездка з сабакам да сяброў, ветэрынара, да лецішча – ды куды заўгодна! – а ехаць трэба ў таксоўцы, у арэндным аўто ці на машыне сяброў?

Сумленны выкуп – «гамачны» trade-in. Акцыя

Мы выкупім любы аўтагамак, любога вытворцы, у любым стане за 20% кошту, калі вы купіце наш.

Кожнай рэчы — па разынцы. Досвед

Базавыя прынцыпы вытворчасці рэчаў. Першы – у прадукце не павінна быць анічога лішняга, другі – рабі, як для сябе, трэці – у кожным прадукце абавязкова павінна быць разынка, фішка, ключавая канкурэнтная перавага.

Пластыкавае смецце. Пазіцыя

Навокал усё без выключэнняў запакавана. У пластык, паперу, у дрэва. «Зялёныя» прагудзелі вушы: выкарыстанне пластыка – зло, а калі іншых варыянтаў няма, то хай сінтэтыка будзе шматразовай. Бла-бла-бла…

Сказано — сделано

Несколько дней назад на клавиатуре моего компа появилась дополнительная раскладка — беларуская. А сегодня, друзья, с большим удовольствием и особой гордостью я представляю вашему вниманию белорусскоязычную версию нашего сайта.

Узаемасувязь і ўзаемадапаўняльнасць

Існуе некалькі эталонных маркетынгавых стратэгій, але толькі адна выклікае ў мяне захапленне.

Шукаем падрадчыкаў. Надоўга

Агу, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы! Мы вас шукаем. Ад вас патрабуецца: досвед працы з сярэднімі і цяжкімі тканінамі, якасць, тэрміны, разумныя запыты.

Пачатак. 49 і 17

Сёння пачаліся продажы ў нашай Інтэрнэт-краме. Новае ўсё — марка «Самае маё», таварная лінейка, стратэгія прамоцыі, сайт, фотаздымкі і вялікая колькасць іншых дробязяў.