Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову

Кожнай рэчы — па разынцы. Досвед

Калісьці я сфармуляваў для сябе некалькі базавых прынцыпаў вытворчасці рэчаў. Першы — у прадукце не павінна быць анічога лішняга, другі — рабі, як для сябе, трэці — у кожным прадукце абавязкова павінна быць разынка, фішка, ключавая канкурэнтная перавага. Пра першыя два я распавяду пазней, а пра трэці зараз. Такім чынам.

Я падзяляю фішкі на тры тыпы. Першы і самы просты тып — выкарыстанне адмысловага матэрыялу. Часам новы прадукт можа атрымацца толькі дзякуючы асабліваму або нечаканаму для вырабу матэрыялу. Прыклад: пеналы «Мая чароўнасць» і «Няма чаго таіць». Вырабы самі па сабе не ўнікальныя, але цудоўны фетр і чумавы пластык — ох якія ж тактыльныя адчуванні! — пакідаюць вырабы канкурэнтаў далёка ззаду.

Другі тып разынкі — колер і дызайн. Пад дызайнам я разумею не толькі і не столькі прыгажосць вырабу, колькі зручнасць выкарыстання прадукту, сам інтэрфейс узаемадзеяння з рэччу. Напрыклад, гаманец для дакументаў «Далёка-далёка» або торбачка для гігіенічных пакункаў «Чыстае сумленне». У гэтых рэчах геаметрычныя памеры і канфігурацыя самі па сабе робяцца перавагаю. Плюс матэрыял як фішка першага тыпу і выкарыстанне яскравых колераў. Я люблю колер.

І нарэшце, трэцяя і самая галоўная разынка — новая функцыя або новая ўласцівасць у вырабе.

Працэс пошуку гэтай канкурэнтнай перавагі гучыць досыць проста: знаходзім «боль»  і лечым яго :) Выяўленне праблемы і пастаноўка задачы — асноўная складанасць.

Вось некалькі прыкладаў. Сабака пэцкае салон машыны = неабходна зрабіць непрамакальную ахову салона аўто = рашэнне: гамак «З намі пёс», у які можна выліць літраў пяць вады. Спальнае месца гадаванца патрабуе пастаяннага догляду і мыцця + сушыць матрац у кватэры — тая яшчэ праблема! = зменныя чахлы = рашэнне: матрац са зменнымі чахламі-навалочкамі «Салодкі сон». І на закуску: у звычайнай пасавай торбачцы ключы і дробязь заўсёды драпаюць экран тэлефона = мяккая перагародка = рашэнне: торбачка з мяккай унутранай перагародкай «Падстаўляй кішэнь».

Пацешна гучыць, але многія вау-рашэнні ляжаць на паверхні, на самым бачным месцы. Іх трэба проста ўмець знаходзіць :)

 

Што ні дзень
Гамак «З намі пёс Lite»: краш-тэставанне ў палях. Навінка

Што рабіць, калі плануецца паездка з сабакам да сяброў, ветэрынара, да лецішча – ды куды заўгодна! – а ехаць трэба ў таксоўцы, у арэндным аўто ці на машыне сяброў?

Сумленны выкуп – «гамачны» trade-in. Акцыя

Мы выкупім любы аўтагамак, любога вытворцы, у любым стане за 20% кошту, калі вы купіце наш.

Кожнай рэчы — па разынцы. Досвед

Базавыя прынцыпы вытворчасці рэчаў. Першы – у прадукце не павінна быць анічога лішняга, другі – рабі, як для сябе, трэці – у кожным прадукце абавязкова павінна быць разынка, фішка, ключавая канкурэнтная перавага.

Пластыкавае смецце. Пазіцыя

Навокал усё без выключэнняў запакавана. У пластык, паперу, у дрэва. «Зялёныя» прагудзелі вушы: выкарыстанне пластыка – зло, а калі іншых варыянтаў няма, то хай сінтэтыка будзе шматразовай. Бла-бла-бла…

Сказано — сделано

Несколько дней назад на клавиатуре моего компа появилась дополнительная раскладка — беларуская. А сегодня, друзья, с большим удовольствием и особой гордостью я представляю вашему вниманию белорусскоязычную версию нашего сайта.

Узаемасувязь і ўзаемадапаўняльнасць

Існуе некалькі эталонных маркетынгавых стратэгій, але толькі адна выклікае ў мяне захапленне.

Шукаем падрадчыкаў. Надоўга

Агу, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы! Мы вас шукаем. Ад вас патрабуецца: досвед працы з сярэднімі і цяжкімі тканінамі, якасць, тэрміны, разумныя запыты.

Пачатак. 49 і 17

Сёння пачаліся продажы ў нашай Інтэрнэт-краме. Новае ўсё — марка «Самае маё», таварная лінейка, стратэгія прамоцыі, сайт, фотаздымкі і вялікая колькасць іншых дробязяў.