Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову

Гамак «З намі пёс Lite»: краш-тэставанне ў палях. Навінка

Што рабіць, калі плануецца паездка з сабакам да сяброў, ветэрынара, да лецішча – ды куды заўгодна! — а ехаць трэба ў таксоўцы, у арэндным аўто ці на машыне сяброў? Як і гадаванца адвезці, і сядзенні чужой машыны пакінуць чыстымі?

Для такіх выпадкаў мы прыдумалі і выпусцілі адмысловую штуку — лёгкі гамак «З намі пёс Lite». Асноўныя задачы новага гамака — чысціня салона, простасць і хуткасць усталявання, кампактнасць.

Прыдумалі, сканструявалі, выпусцілі пробную партыю і адправілі на тэставанне «у полі» да рэальных карыстальнікаў з рэальнымі сабакамі. Вось іх водгукі:

Адар'я і Альма

Сабака Альма на дзень акупіравала мой акаунт, каб расказаць вам пра лёгкі гамак для сабак ад «Самае маё. В порядке вещей». Калі ў вас ёсць сабака, вы дакладна ведаеце адну з самых распаўсюджаных праблем — бруд у сезон мокрых лап, а гэта, мае дарагія беларусы, 3/4 году ў нашай сінявокай.

Выратаванне ад брудных лап у машыне — гэта гамак. Канешне, можна пасцяліць стары дыван, але гамак зроблены з непрамакаемай тканіны, лёгка сціраецца і стварае асобную прастору («месца») для сабакі. 

Лёгкі гамак — гэта новы прадукт «Самае маё», найлепш падыйдзе для перавозкі сабакі ў таксі, каршэрынгу, аўтаспынам, у сяброўскай машыне, ну, яшчэ калі ў вас вялікая сям’я, і трэба ўвесь час ставіць-здымаць дзіцячыя крэслы. Лёгкі гамак раскладваецца за пару сек, лёгка мыецца і ў складзеным выглядзе — з мужчынскі кулак. 

Самы галоўны мінус — актыўная сабака, якую ты выхоўваеш 9 год, але ёй хоць кол на галаве чашы, выскоквае з гамака, калі ты яе не кантралюеш. Сядзіш побач — культурная сабака, адыйдзеш — і яна выскоквае.

У вялікім гамаку высокія і трывалыя борцікі, вылезці праблематычней. Таму ў такім выглядзе гамак падыйдзе, калі ў вас супер спакойная сабака або калі хтосьці сядзіць побач з ёй і пад строгім поглядам не дае ёй вылезці. Я б параіла гамак дапрацаваць нейкімі ўтрымліваючымі тросамі, якія б не далі лёгка выскачыць. Прадукт зараз тэсцяць найлепшыя сабакі краіны, пасля яго дапрацуюць і можна будзе набыць. Мы свой вялікі гамак куплялі з пару год таму і ні разу не пашкадавалі.

 

Таццяна і Фрыда

Сёння не змаглі адмовіць сабаку ў паездцы на аўто, таму што цяпер у нас ёсць трывалы і лёгкі гамак “Самае маё. Звыклая рэч”. Лёгка замацавалі яго паміж пярэднімі сядзеннямі, так што не давялося прыбіраць дзіцячыя крэслы.

 

Юлія і Джэсі

Пакуль толькі павесіла гамак для сабакі ад «Самае маё». Замацаваўся добра. Тканіна плашчоўка. Галоўнае, каб Джэсі там сядзела, але выглядае прышпільна. Я б сама туды легла і ляжала, і хай мяне вязуць :)

 

Віктар і Чарлі

Узялі мы надоечы для тэставання саба-гамак. Гэта такая штука, якая вешаецца ў аўто на заднім сядзенні і не дазваляе вашаму цуцыку псаваць або пэцкаць сваймі шурпатымі лапамі яго абшыўку.

Вырабляе гэтую патрэбную рэч наша беларуская фірма «Самае маё». Яны ж і папрасілі пратэставаць гэтую штуку і падзяліцца ўражаннямі. Ну а чаму б і не? У якасці паддоследных трусаў былі выкарыстаныя аўтамабіль Nissan і спаніэль Чарлі.

Пачнем з плюсаў:

1) Гамак зроблены з трывалай «плашчоўкі». Парваць яго цяжка, а памыць, пры неабходнасці, можна вельмі проста. У тым ліку і ў пральнай машыне. Гэта добра.

2) Мацуецца ў машыне элементарна і за пару секундаў. Абодва бакі гамака зашчоўкваюцца на карабіны да пярэдняга і задняга падгалоўнікаў.

3) Калі сабака сядзіць у гэтай штуцы, то пра абіўку сядзенняў можна не турбавацца, яна застанецца ў першапачатковым выглядзе.

Цяпер пра мінусы.

1) Тут шмат пунктаў не будзе. Будзе адзін, але падрабязны. Асноўная задача — зрабіць так, каб сабаку там сядзець было альбо надзвычай зручна, альбо ў яго проста не было б іншых варыянтаў. Магчыма тут 99% поспеху ў асобе сабакі. Напэўна, калі гэта будзе які дробны і вееееельмі спакойны шпіц/йорк/чых і да т. п., то гэты гамак будзе проста знаходкай.

Калі ж, як у нашым выпадку, маецца жывёла з шылам у азадку, то карысці ад гамака няшмат. Максімальны час, калі Чарлі знаходзіўся ў гамаку, склаў як найбольш хвілін 10. Пасля гэтага ён важыўся адтуль вылезці ў любы спосаб, высунуць галаву ў вакно ці проста пабегаць па машыне. І гэта толькі ў тым выпадку, калі з ім ззаду хтосьці сядзеў і меў магчымасць хоць неяк на сабаку ўздзейнічаць. Калі ў машыне быў толькі я (за стырном), то ў гамаку ён не заставаўся ні секунды. Вылазіў з яго ў момант. Я мяркую, што гэта асаблівасць характару канкрэтнага сабакі. Як варыянт, варта прадумаць які-небудзь дадатковы фіксатар, які б не дазволіў сабаку з лёгкасцю выскокваць з гамака. Можа верхняя частка на гумцы, каб з «мяха» тырчала толькі галава? Можа дадатковыя зашчэпкі, якія б хоць неяк замыкалі сабаку на месцы? Або трэба больш часу і стараннасці. Магчыма, калі хтосьці будзе ездзіць з ім ззаду побач увесь час і заахвочваць за знаходжанне ў гамаку хвальбою і смакоццямі, то сабака калі-небудзь і абвыкне ў ім ездзіць. Але на тое патрэбны час і зацятасць. У нас такой магчымасці пакуль што не было ў дастатковай ступені. Здавацца пакуль не збіраюся. Працягваем назіранні!

Выснова — ІМХО: Рэч патрэбная і прыдатная. Але мае патрэбу ў дапрацоўцы, калі ў вас гіперактыўны ёлупень, а не выхаваны сабака.

 

Аня і Соня

Мы думалі, што тэсцім проста спосаб перавозкі, а апынулася, што вырашылі вялікую праблему. У нашай сям’і выдатны залацісты рэтрывер. Наша Соня блізкая да ідэальнай, наколькі гэта ўвогуле магчыма. Але ў яе (і ў нас) была вялікая праблема: з-за моцнага ўзрушэння ў дзяцінстве яна да дрыжыкаў не любіла ездзіць у аўто і яе КОЖНАГА РАЗУ загойдвала.

Страху перад аўто мы сяк-так далі рады, але сабаку працягвала загойдваць, нават калі паездка трывала 20 хвілін. І вось калі мы атрымалі гамак, нам спатрэбілася з’ездзіць да бацькоў у Гомель. Мы замацавалі гамак, пасадзілі сабаку і ў канцы паездкі са здзіўленнем выявілі, што сабака спакойна спала ўсё 4 гадзіны, не сплывала слінаю і яе не загойдвала!

Я не ведаю з-за чаго так адбылося, магчыма, яна адчувае сябе ў бяспецы ў «кокане» гамака, але факт застаецца фактам: наш сабака стаў нармальна ездзіць з намі ў аўто!

Гамак выдатна мыецца (праверылі пасля таго, як везлі мурзатую Соню пасля паходу, у сажы, твані і яшчэ чымсьці, што ведае толькі яна), лёгка мацуецца, пры неабходнасці за пару секундаў здымаецца і хаваецца хоць у бардачок, хоць у прасторную кішэню курткі.

Нам было дастаткова паказаць Соні адзін раз, што трэба рабіць і куды залазіць — зараз яна сама скручваецца ў гамаку і не пазначае поўсцю салон :)

Хлопцы з «Самае маё» казалі, што лепш, калі побач з сабакам будзе сядзець гаспадар і прытрымліваць яе, але наша паненка гэтага не запатрабавала, яна ці засынала, ці разглядала віды за вакном.

Рэзюмэ: гамак трывала прапісаўся ў аўто, мы яго зараз нават не здымаем! Пажаданне ад мужа — прышыць чахол да самога гамаку, каб не губляўся.

 

Па выніках тэставання мы ўнеслі невялікія змены.

Торбачку для захоўвання прышылі, цяпер яна частка гамака — не згубіцца, і заўсёды пад рукой. Звычайныя зашчэпкі на раменьчыках замянілі на японскія — новыя вытрымліваюць вагу буйнога сабакі. Дно гамака зрабілі падвойным – для яшчэ большай зносастойкасці.

Не зважаючы на просьбу, мы вырашылі не рабіць сістэму ўтрымання сабакі ў гамаку — гаспадар усё адно павінен быць побач. Ды і лёгкі гамак усё ж не замена паўнавартаснаму вялікаму.

Атрымалася крута!

Што ні дзень
Гамак «З намі пёс Lite»: краш-тэставанне ў палях. Навінка

Што рабіць, калі плануецца паездка з сабакам да сяброў, ветэрынара, да лецішча – ды куды заўгодна! – а ехаць трэба ў таксоўцы, у арэндным аўто ці на машыне сяброў?

Сумленны выкуп – «гамачны» trade-in. Акцыя

Мы выкупім любы аўтагамак, любога вытворцы, у любым стане за 20% кошту, калі вы купіце наш.

Кожнай рэчы — па разынцы. Досвед

Базавыя прынцыпы вытворчасці рэчаў. Першы – у прадукце не павінна быць анічога лішняга, другі – рабі, як для сябе, трэці – у кожным прадукце абавязкова павінна быць разынка, фішка, ключавая канкурэнтная перавага.

Пластыкавае смецце. Пазіцыя

Навокал усё без выключэнняў запакавана. У пластык, паперу, у дрэва. «Зялёныя» прагудзелі вушы: выкарыстанне пластыка – зло, а калі іншых варыянтаў няма, то хай сінтэтыка будзе шматразовай. Бла-бла-бла…

Сказано — сделано

Несколько дней назад на клавиатуре моего компа появилась дополнительная раскладка — беларуская. А сегодня, друзья, с большим удовольствием и особой гордостью я представляю вашему вниманию белорусскоязычную версию нашего сайта.

Узаемасувязь і ўзаемадапаўняльнасць

Існуе некалькі эталонных маркетынгавых стратэгій, але толькі адна выклікае ў мяне захапленне.

Шукаем падрадчыкаў. Надоўга

Агу, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы! Мы вас шукаем. Ад вас патрабуецца: досвед працы з сярэднімі і цяжкімі тканінамі, якасць, тэрміны, разумныя запыты.

Пачатак. 49 і 17

Сёння пачаліся продажы ў нашай Інтэрнэт-краме. Новае ўсё — марка «Самае маё», таварная лінейка, стратэгія прамоцыі, сайт, фотаздымкі і вялікая колькасць іншых дробязяў.