Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову

Пластыкавае смецце. Пазіцыя

Навокал усё без выключэнняў запакавана. У пластык, паперу, у дрэва. «Зялёныя» прагудзелі вушы: выкарыстанне пластыка – зло, а калі іншых варыянтаў няма, то хай сінтэтыка будзе шматразовай. Бла-бла-бла…

Я ж гляджу на гэта йнакш, і бачу праблему не толькі ў карыстанні пластыкам. У побыце пластмасы часцяком зручнейшыя і – сюрпрыз! – больш экалагічныя. Шкоду прыродзе прыносіць смецце і вытворчыя адходы. Праблема іх слушнай утылізацыі, перапрацоўкі і паўторнага выкарыстання стаіць вельмі востра.

Я гэта разумею і ўжо цяпер праектую распрацоўку новай прадукцыі і вытворчасць у эка-накірунку. Важныя асаблівасці рэчаў «Самае маё» ўжо зараз: якасць і рамонтапрыдатнасць – вырабы паслужаць доўга і заўтра не апынуцца ў кошыку для смецця.

Ну і, ясна рэч, мяне прэ ад безадходных тэхналогій, мы іх практыкуем, і нават з маленечкіх кавалачкаў матэрыялу робім карысныя рэчы. Неўзабаве яны з’явяцца ў нашым каталогу.

Гэта наш унёсак у экалагічную вытворчасць ужо сёння. Заўтра мы пойдзем далей. Наступным годам мы пачнем укараненне тэхналогіяў перапрацоўкі адходаў і вырабу з іх карысных рэчаў.  Для гэтага мы шукаем: а) самахвотніка, самахвотніцу ці самахвотнікаў, што дапамогуць разабрацца ў гэтым пытанні; і б) пастаўляльніка біяраскладальнай упакоўкі.

Пішыце, тэлефануйце й бамбіце ў мэсанджары Дзмітрыю Болашэву.

І яшчэ. Мы гатовыя прадаваць прадукцыю без упакоўкі тым, хто жадае. Пакуль што пазначайце гэта ў каментары да замовы, а крыху пазней гэтая опцыя будзе рэалізаваная на праграмным узроўні і будзе даступная ў інтэрнэт-краме.

Выявы для тэксту пазычаныя ў чароўнай Paulina Olszewska.

 

Што ні дзень
Гамак «З намі пёс Lite»: краш-тэставанне ў палях. Навінка

Што рабіць, калі плануецца паездка з сабакам да сяброў, ветэрынара, да лецішча – ды куды заўгодна! – а ехаць трэба ў таксоўцы, у арэндным аўто ці на машыне сяброў?

Сумленны выкуп – «гамачны» trade-in. Акцыя

Мы выкупім любы аўтагамак, любога вытворцы, у любым стане за 20% кошту, калі вы купіце наш.

Кожнай рэчы — па разынцы. Досвед

Базавыя прынцыпы вытворчасці рэчаў. Першы – у прадукце не павінна быць анічога лішняга, другі – рабі, як для сябе, трэці – у кожным прадукце абавязкова павінна быць разынка, фішка, ключавая канкурэнтная перавага.

Пластыкавае смецце. Пазіцыя

Навокал усё без выключэнняў запакавана. У пластык, паперу, у дрэва. «Зялёныя» прагудзелі вушы: выкарыстанне пластыка – зло, а калі іншых варыянтаў няма, то хай сінтэтыка будзе шматразовай. Бла-бла-бла…

Сказано — сделано

Несколько дней назад на клавиатуре моего компа появилась дополнительная раскладка — беларуская. А сегодня, друзья, с большим удовольствием и особой гордостью я представляю вашему вниманию белорусскоязычную версию нашего сайта.

Узаемасувязь і ўзаемадапаўняльнасць

Існуе некалькі эталонных маркетынгавых стратэгій, але толькі адна выклікае ў мяне захапленне.

Шукаем падрадчыкаў. Надоўга

Агу, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы! Мы вас шукаем. Ад вас патрабуецца: досвед працы з сярэднімі і цяжкімі тканінамі, якасць, тэрміны, разумныя запыты.

Пачатак. 49 і 17

Сёння пачаліся продажы ў нашай Інтэрнэт-краме. Новае ўсё — марка «Самае маё», таварная лінейка, стратэгія прамоцыі, сайт, фотаздымкі і вялікая колькасць іншых дробязяў.