Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову

Мы будзем размаўляць на адной мове

Увогуле, я па паходжанні рускі. І па беларускай мове ў школцы меў «траяк», ды й тая адзнака была відавочна завышанай. Але вось якая рэч: калі я разважаў над назваю новай кампаніі, дык не ўзнікала аніякіх сумненняў — назва будзе беларускай! Так, па-беларуску я размаўляю не бліскуча. Але ў беларускамоўным асяроддзі я пачуваю сябе камфортна і ўпэўнена.

У рэшце рэшт, я жыву ў Беларусі, і мова маёй краіны мне даспадобы. Яна — «Самая мая».

Лагатып зрабіў выдатны беларускі дызайнер Эдвард Качан. Ён прапанаваў некалькі варыянтаў, і ўсе моцныя. Я абраў квадрат любімага колеру, дзе ўсе дзевяць ячэек запоўнены сімваламі. Лагатып падкупіў сваёй прастатой і арганізацыяй прасторы.

Ён гармануе з тымі рэчамі, якія я прыдумаў і якія дапамагаюць людзям ствараць і падтрымліваць парадак дзе заўгодна — у кватэры, шафе, на гаўбцы, лецішчы, у склепе, аўто — паўсюль.

Мае прыдумкі дазваляюць людзям не засяроджвацца на неабавязковых дробязях, яны робяць жыццё больш арганізаваным і камфортным.

Гэта і ёсць — «Самае маё»!

Што ні дзень
Гамак «З намі пёс Lite»: краш-тэставанне ў палях. Навінка

Што рабіць, калі плануецца паездка з сабакам да сяброў, ветэрынара, да лецішча – ды куды заўгодна! – а ехаць трэба ў таксоўцы, у арэндным аўто ці на машыне сяброў?

Сумленны выкуп – «гамачны» trade-in. Акцыя

Мы выкупім любы аўтагамак, любога вытворцы, у любым стане за 20% кошту, калі вы купіце наш.

Кожнай рэчы — па разынцы. Досвед

Базавыя прынцыпы вытворчасці рэчаў. Першы – у прадукце не павінна быць анічога лішняга, другі – рабі, як для сябе, трэці – у кожным прадукце абавязкова павінна быць разынка, фішка, ключавая канкурэнтная перавага.

Пластыкавае смецце. Пазіцыя

Навокал усё без выключэнняў запакавана. У пластык, паперу, у дрэва. «Зялёныя» прагудзелі вушы: выкарыстанне пластыка – зло, а калі іншых варыянтаў няма, то хай сінтэтыка будзе шматразовай. Бла-бла-бла…

Сказано — сделано

Несколько дней назад на клавиатуре моего компа появилась дополнительная раскладка — беларуская. А сегодня, друзья, с большим удовольствием и особой гордостью я представляю вашему вниманию белорусскоязычную версию нашего сайта.

Узаемасувязь і ўзаемадапаўняльнасць

Існуе некалькі эталонных маркетынгавых стратэгій, але толькі адна выклікае ў мяне захапленне.

Шукаем падрадчыкаў. Надоўга

Агу, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы! Мы вас шукаем. Ад вас патрабуецца: досвед працы з сярэднімі і цяжкімі тканінамі, якасць, тэрміны, разумныя запыты.

Пачатак. 49 і 17

Сёння пачаліся продажы ў нашай Інтэрнэт-краме. Новае ўсё — марка «Самае маё», таварная лінейка, стратэгія прамоцыі, сайт, фотаздымкі і вялікая колькасць іншых дробязяў.