Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову

Пачатак. 49 і 17

Сёння пачаліся продажы ў нашай Інтэрнэт-краме. Новае ўсё — марка «Самае маё», таварная лінейка, стратэгія прамоцыі, сайт, фотаздымкі і вялікая колькасць іншых дробязяў.

Я ўдзячны тым людзям, што паверылі мне, кіруючыся толькі выявамі і словамі ў Інтэрнэце, але пакуль не меўшы магчымасці памацаць тавар рукамі. Я разумею, што працэс выбару новай рэчы з’яўляецца стрэсам для кожнага. А працэс пакупкі новай рэчы новага брэнда — гэта падвойны стрэс.

Каб станоўчыя эмоцыі засланілі ўсе астатнія, я раблю асаблівы падарунак першым 49 пакупнікам — пажыццёвую зніжку 17% на любую маю прадукцыю, чым бы я ні займаўся.

Сёння для атрымання зніжкі дастаткова прыдбаць любую рэч маркі «Самае маё», па любым кошце. А калі заўтра я пачну выпраўляць турыстаў да Меркурыю, вам такая вандроўка таксама будзе каштаваць на 17% меней!

Дык вось. Маё імя Дзмітрый, я адказны за ўсё ў гэтай кампаніі, давайце знаёміцца!

Першыя 49 тавараў я развязу асабіста. З задавальненнем пацісну руку і ўручу пластыкавую зніжкавую картку першым сябрам клуба Самых Маіх пакупнікоў!

Атрымаць зніжку 17% на ўсё і назаўсёды

 

 

Выява пірожнага з вішанькай для анонсу навіны была пазычаная з сайта best-wallpaper.net

Што ні дзень
Гамак «З намі пёс Lite»: краш-тэставанне ў палях. Навінка

Што рабіць, калі плануецца паездка з сабакам да сяброў, ветэрынара, да лецішча – ды куды заўгодна! – а ехаць трэба ў таксоўцы, у арэндным аўто ці на машыне сяброў?

Сумленны выкуп – «гамачны» trade-in. Акцыя

Мы выкупім любы аўтагамак, любога вытворцы, у любым стане за 20% кошту, калі вы купіце наш.

Кожнай рэчы — па разынцы. Досвед

Базавыя прынцыпы вытворчасці рэчаў. Першы – у прадукце не павінна быць анічога лішняга, другі – рабі, як для сябе, трэці – у кожным прадукце абавязкова павінна быць разынка, фішка, ключавая канкурэнтная перавага.

Пластыкавае смецце. Пазіцыя

Навокал усё без выключэнняў запакавана. У пластык, паперу, у дрэва. «Зялёныя» прагудзелі вушы: выкарыстанне пластыка – зло, а калі іншых варыянтаў няма, то хай сінтэтыка будзе шматразовай. Бла-бла-бла…

Сказано — сделано

Несколько дней назад на клавиатуре моего компа появилась дополнительная раскладка — беларуская. А сегодня, друзья, с большим удовольствием и особой гордостью я представляю вашему вниманию белорусскоязычную версию нашего сайта.

Узаемасувязь і ўзаемадапаўняльнасць

Існуе некалькі эталонных маркетынгавых стратэгій, але толькі адна выклікае ў мяне захапленне.

Шукаем падрадчыкаў. Надоўга

Агу, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы! Мы вас шукаем. Ад вас патрабуецца: досвед працы з сярэднімі і цяжкімі тканінамі, якасць, тэрміны, разумныя запыты.

Пачатак. 49 і 17

Сёння пачаліся продажы ў нашай Інтэрнэт-краме. Новае ўсё — марка «Самае маё», таварная лінейка, стратэгія прамоцыі, сайт, фотаздымкі і вялікая колькасць іншых дробязяў.