Кошык
Разам: 0,00 б.р.
Аформіць замову

Марка «Самае маё»

Мы прыдумляем, канструюем і шыем прыгожыя і зручныя рэчы для камфортных паездак і вандровак на любыя адлегласці.

Канкурэнтная перавага вырабаў маркі «Самае сваё» — рашэнне канкрэтнай задачы + серыя невялікіх інавацый у кожным прадукце: прадуманая выкрайка і хітрая тэхналогія зборкі ці крыху больш зручная ручка і новая ўзмоцненая нітка. Праз увагу да такіх дробязяў мы фарміруем якасць і паказваем сваё стаўленне да пакупнікоў.

Айцішнікі прыйшлі ў швейку, — хавайся ў бульбу! — і дадалі да традыцыйнага бізнесу свежыя падыходы да арганізацыі вытворчасці, адносінаў з пастаўшчыкамі і падрадчыкамі, пастаноўкі задач, іх аналізу і рэалізацыі.

Шчыра кажучы, мы не вырабляем гамакі, торбы ці чахлы. У «Самае маё» распрацоўваюць вырабы-інтэрфэйсы, якія вырашаюць хай і невялікія, але вельмі важныя для кожнага чалавека праблемы. Тут і цяпер.

І так, мы карыстаемся тымі рэчамі, якія ствараем.